Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2024, 17:18

Эксперт: санацыя дапамагае прадпрыемствам працаваць стабільна

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прымяненне працэдур санацыі дае магчымасць прадпрыемствам выйсці на стабільную работу. Да такой высновы прыйшоў начальнік Магілёўскага аддзела па санацыі і банкруцтве Канстанцін Баравуля, які сумесна з крэдыторамі разгледзеў работу кіраўніка на ААТ "Беларусьрызінатэхніка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Эксперты заслухалі справаздачу аб выкананні мерапрыемстваў плана санацыі, прааналізавалі фінансава-эканамічныя паказчыкі. Так, ААТ "Беларусьрызінатэхніка" знаходзіцца ў санацыі з верасня 2019 года. У гэты перыяд забяспечана стабільная прыбытковая работа вытворчасці, захаваны працоўны калектыў.

На гэты момант прадпрыемства нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і продажу, своечасова праводзіць бягучыя абавязковыя плацяжы і разлічваецца з крэдыторамі па зацверджаным графіку. Рост выручкі да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 103,5 працэнта, пратэрмінаваныя абавязацельствы знізіліся на 21,7 працэнта.

"Далейшая рэалізацыя прадпрыемствам плана санацыі на працягу 2024-2026 гадоў дасць магчымасць завяршыць поўны разлік з крэдыторамі", - рэзюмаваў прадстаўнік Мінэканомікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі