Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел грамадзян у выбарах Прэзідэнта ўплывае на рост эканомікі краіны. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА ў Інфацэнтры Цэнтральнай выбарчай камісіі дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзяніс Муха.
"Гэта трэнд не толькі апошніх пяці гадоў, а і апошніх дзесяцігоддзяў, калі ў нас у прынцыпе сфарміравалася прэзідэнцкая рэспубліка. Калі ў 1996 годзе ў кіраўніка дзяржавы з'явілася больш паўнамоцтваў, усе ўбачылі, што сапраўды менавіта ад Прэзідэнта залежыць прыняцце тых ці іншых рашэнняў, якія непасрэдна ўплываюць на эканоміку краіны. А ад вынікаў работы эканомікі залежыць дабрабыт кожнага грамадзяніна, усяго насельніцтва. Калі мы дынамічна развіваемся, значыць, ёсць магчымасці і павышаць заработныя платы, і выплачваць пенсіі, дапамогі ў дастойным памеры. Таму кожны зразумеў, што ад яго голасу залежыць і яго дабрабыт", - адзначыў Дзяніс Муха.
"Усе эканамічныя рашэнні, якія ўплываюць на будучыню краіны, яны вельмі важныя. І я думаю, што ў Беларусі традыцыйна высокая яўка ў многім ад усведамлення таго, што голас выбаршчыка важны і патрэбны", - ацаніў дырэктар інстытута магчымыя вынікі.
Паводле слоў Дзяніса Мухі, ёсць вялікі запыт з боку насельніцтва, каб той курс, які мы маем сёння, захаваўся. "У цэлым дынаміка росту эканомікі вышэйшая за сярэднесусветную. Гэта сведчыць аб тым, што, нягледзячы на ўсе выклікі і абмежаванні, мы паспяхова спраўляемся", - адзначыў ён.-0-