Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2020, 12:28

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе прадстаўлена на выстаўцы FoodExpo ў Бішкеку

7 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх вытворцаў трэці раз будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці FoodExpo, якая пройдзе з 8 па 10 красавіка ў Бішкеку (Кыргызстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі, які выступіць арганізатарам стэнда.

Калектыўны стэнд азнаёміць наведвальнікаў выстаўкі з прадуктамі і напіткамі беларускіх вытворцаў. Пры гэтым акцэнт будзе зроблены на здаровым харчаванні і прадукцыі з сертыфікатам "Халяль". Упершыню на айчыннай экспазіцыі будуць прадстаўлены харчовыя дабаўкі, абалонкі для мясных і каўбасных вырабаў, дзіцячае харчаванне.

"Вопыт удзелу беларускіх прадпрыемстваў у FoodExpo папярэднія гады паказаў высокую цікавасць да нашых прадуктаў харчавання з боку наведвальнікаў, афіцыйных дэлегацый, прадстаўнікоў кыргызскага бізнесу, - дадалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу. - З кожным годам прадукцыя з Беларусі становіцца больш папулярнай і запатрабаванай на гэтым рынку, а брэнды пазнавальнымі".

Калектыўная экспазіцыя праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Кыргызстане.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам за студзень-лістапад 2019 года склаў амаль $100 млн, з іх больш за $90 млн - экспарт. З беларускай харчовай прадукцыі асабліва запатрабаваны на кыргызскім рынку мяса і мясныя субпрадукты, згушчаныя і сухія малако і вяршкі, а таксама малочная сыроватка, сметанковае масла, сыры і тварог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі