Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Банку развіцця расказалі, каму была аказана фінансавая падтрымка ў першым паўгоддзі 2024 года. Такая інфармацыя прагучала на пашыраным пасяджэнні праўлення банка, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук адзначыў, што банк арыентаваны на дасягненне мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця і яго дзейнасць накіравана на вырашэнне задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы і ўрадам. "У гэтым годзе мы паспяхова рухаемся ў вырашэнні пастаўленых задач. Аднак ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць асаблівай увагі. Сёння важна аб'ектыўна ацаніць нашы вынікі і выявіць цяжкасці, з якімі банк можа сутыкнуцца ў працэсе рэалізацыі намечаных планаў", - сказаў ён.
Падрабязна аб выніках паўгоддзя па кожным напрамку дзейнасці банка расказаў намеснік старшыні праўлення Канстанцін Панкевіч. Ён адзначыў, што аб'ём фінансавання эканомікі перавысіў Br15 млрд, што складае 6,5 працэнта ВУП. "На рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў банкам на валавой аснове прадастаўлена больш як Br1,3 млрд. Асноўнымі напрамкамі інвестыцыйнага фінансавання выступілі праекты ў рамках мэтавага плана, інфраструктурныя аб'екты, а таксама крэдытаванне лізінгавых арганізацый для набыцця тэхнікі з мэтай яе далейшай перадачы ў лізінг", - праінфармаваў ён.
Таксама ў першым паўгоддзі Банк развіцця прадоўжыў актыўную рэалізацыю адной з асноўных задач сваёй дзейнасці - фінансавай падтрымкі беларускага экспарту. "Вынікам праведзенай работы стала заключэнне экспартных дагавораў на агульную суму больш як Br1,8 млрд у эквіваленце. Фінансаванне прадастаўлена як рэзідэнтам Беларусі для вытворчасці тавараў, работ, паслуг і далейшай іх рэалізацыі на знешнія рынкі, так і непасрэдна крэдытаатрымальнікам-нерэзідэнтам для аплаты беларускіх тавараў і паслуг", - падкрэсліў намеснік старшыні праўлення.
На падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банкам развіцця было накіравана больш як Br173 млн. "Зыходзячы з прыярытэтнасці падтрымкі экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных прадпрыемстваў, найбольшую колькасць займаюць праекты, звязаныя з вытворчасцю і сельскай гаспадаркай - 86 працэнтаў усіх заключаных дагавораў", - расказаў Канстанцін Панкевіч. Зыходзячы з мэты фінансавання, на долю інвестыцыйных праектаў прыпадае 54 працэнты ўсіх заключаных дагавораў.
Таксама ў першым паўгоддзі прадаўжалася работа па развіцці гарантыйнага механізма для суб'ектаў МСП. "У мэтах маштабавання такой падтрымкі Банкам развіцця сумесна з банкамі-партнёрамі і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў выпрацаваны падыходы па змяненні ўмоў рэалізацыі гарантыйнага механізма. Гэта зробіць яго больш даступным для прадпрымальнікаў", - адзначыў намеснік старшыні праўлення.
Аб дзейнасці Банка развіцця ў разрэзе кожнага рэгіёна краіны расказалі начальнікі філіялаў. Члены праўлення дэталёва разгледзелі вынікі работы кожнага "фронт-офіса" і вызначылі канкрэтныя дзеянні для максімізацыі іх укладу ў развіццё рэгіёнаў. "Дынаміка росту паказчыкаў філіялаў павінна быць высокай. Сёння ў рэгіёнах для гэтага ёсць неабходныя рэсурсы, таму трэба толькі напружана працаваць. Філіялы Банка развіцця абавязаны быць у авангардзе арганізацый, якія садзейнічаюць прагрэсіўнаму росту сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у абласцях рэспублікі", - сказаў Сяргей Сталярчук.
Падводзячы вынікі, старшыня праўлення банка падкрэсліў, што ў першым паўгоддзі 2024 года фінансаванне эканомікі Банкам развіцця расло больш дынамічна, чым у цэлым па банкаўскай сістэме, - 8,1 працэнта да 5,7 працэнта адпаведна. "Дзейнасць Банка развіцця важная для краіны, і яе вынік бачны ў кожным рэгіёне Беларусі, дзе людзі хочуць жыць, развівацца і прыносіць карысць сваёй малой радзіме. Сёння кожны філіял Банка развіцця падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы, садзейнічае стварэнню сучасных вытворчасцей і, як вынік, новых рабочых месцаў і павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва", - звярнуў увагу ён.-0-