Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2020, 09:54

Экспартны патэнцыял Беларусі ў дрэваапрацоўцы прадстаўлены на форуме ў Кітаі

30 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Экспартны патэнцыял Беларусі ў галіне дрэваапрацоўкі быў прэзентаваны на 15-м Кітайскім міжнародным форуме вытворцаў палет, які адбыўся ў горадзе Чанша. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

"З прэзентацыяй экспартнага патэнцыялу Беларусі ў галіне дрэваапрацоўкі выступіў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Кітаі. У час форуму праведзены прадметныя перагаворы з зацікаўленымі ў беларускай прадукцыі кітайскімі кампаніямі - вытворцамі палет", - паведамілі ў дыпламатычнай місіі.

Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з імпарцёрамі беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі (Sumec International, Willwood China Supply Chain Service, Qingdao Saifan). Былі абмеркаваны перспектывы нарошчвання імпарту з Беларусі, а таксама некаторыя іншыя актуальныя пытанні супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі