Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 жніўня 2020, 13:35

Экспартны патэнцыял АПК Беларусі прэзентаваны ў Нігерыі

6 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Экспартны патэнцыял аграпрамысловага комплексу Беларусі прэзентаваны ў Нігерыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Вячаслаў Брыль 5 жніўня сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Нігерыі Саба Нанона, - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве. - У час сустрэчы беларускі бок правёў прэзентацыю экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь".

Акрамя таго, былі абмеркаваны пытанні пашырэння беларуска-нігерыйскага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. Вячаслаў Брыль перадаў Саба Нанона запрашэнне наведаць Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі