ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2023, 19:06

Экспарт прадукцыі "Камунаркі" за першы квартал вырас больш як на 20 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт прадукцыі фабрыкі "Камунарка" за першы квартал бягучага года вырас больш як на 20 працэнтаў. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар СААТ "Камунарка", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Анюхоўскі.

Паводле слоў гендырэктара, за першы квартал выкананы ўсе паказчыкі і ёсць прырост па вытворчасці. "Экспарт прадукцыі вырас больш як на 20 працэнтаў. Нашы тавары пастаўляюцца больш як у 20 краін свету, але асноўнымі рынкамі для нас выступаюць Расія, Кітай, Узбекістан і іншыя краіны Сярэдняй Азіі", - сказаў Сяргей Анюхоўскі.

Як падкрэсліла начальнік упраўлення па якасці СААТ "Камунарка" Ганна Козыр, на фабрыцы выкарыстоўваюцца толькі натуральныя сыравіна і інгрэдыенты.

"Для "Камунаркі" якасць - гэта аснова ўсяго. Цыкл перапрацоўкі какававых зярнят ажыццяўляецца непасрэдна ў нас на фабрыцы, што дазваляе дабіцца лепшай перапрацоўкі, атрымання какава-прадуктаў і паўфабрыкатаў. Так, з какавы цёртай і какава-алею атрымліваецца гатовая прадукцыя - шакалад і цукеркі. Уся наша прадукцыя праходзіць строгі кантроль якасці. У нас дзейнічае лабараторыя, тэхнолагі кантралююць кожную стадыю працэсу. Таксама ў нас функцыянуе шэсць сістэм менеджменту ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Такім чынам, мы гарантуем спажыўцу высокую якасць і найвышэйшую ступень бяспекі прадукцыі", - растлумачыла Ганна Козыр.

СААТ "Камунарка" - буйное сучаснае шматпрофільнае прадпрыемства кандытарскай галіны з паточна-механізаванымі лініямі і магутным вытворча-тэхналагічным патэнцыялам, якое спецыялізуецца на вырабе цукерак, шакаладу, какава-прадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі