Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт МТЗ і "Гомсельмаша" ў Расію падтрымаюць з бюджэту. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы ад 24 ліпеня 2024 года нумар 303, які сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Указам ад 24 верасня 2009 года нумар 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь" прадугледжаны меры дзяржаўнай падтрымкі экспарцёраў, у прыватнасці кампенсацыі замежным банкам, якія крэдытуюць набыццё беларускіх тавараў. Гэтыя меры раней прадаўжаліся да 2024 года, каб стымуляваць развіццё экспарту ва ўмовах санкцый. Згодна з указам нумар 303, цяпер меры падрымкі прадаўжаюцца на яшчэ больш працяглы тэрмін - да 2026 года.
Таксама згодна з новым указам нумар 303, лізінгавым кампаніям - нерэзідэнтам Беларусі будзе кампенсавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту частка лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), заключаных з лізінгаатрымальнікамі ў 2024-2026 гадах на тэрмін, які не перавышае 7 гадоў, прадметам якіх з'яўляюцца тавары, вырабленыя ў Беларусі адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Мінскі трактарны завод" і "Гомсельмаш" для наступнай іх рэалізацыі ў РФ. Памер кампенсацыі - частка ўкладання лізінгавай кампаніі, разлічаная зыходзячы з 3/4 ключавой стаўкі Цэнтральнага банка РФ на дату, якая вызначана ў дагаворах.
Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Холдынг "Гомсельмаш" - таксама адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Гэта брэнды краіны, пра якіх ведаюць далёка за яе межамі.
Указ уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-