Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2020, 15:58

Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ у студзені-ліпені вырас на чвэрць

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу ў студзені-ліпені вырас на чвэрць, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"За сем месяцаў 2020 года на экспартных таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы рэалізавана 19,2 тыс. т лому і вырабаў з чорных і каляровых металаў на агульную суму Br32 млн. Такім чынам, у натуральным выражэнні аб'ём экспарту павялічыўся на 48 працэнтаў, а ў вартасным - на 25 працэнтаў", - сказаў Раман Яніў.

У структуры продажаў пераважае скрап алюмінію, вальфраму, медзі, магнію, нікелю і цынку, які пастаўляецца на рынкі Германіі, Канады, Латвіі, Літвы, Расіі, ЗША і іншых краін. Разам з тым на працягу апошніх трох месяцаў упэўнена расце доля экспарту прадукцыі Беларускага металургічнага завода - стальной арматуры і катанкі. З пачатку года аб'ём рэалізацыі гэтых тавараў за мяжу склаў прыкладна Br4 млн.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўгена Бурэйкі, біржа ў перспектыве плануе засяродзіць асноўную ўвагу менавіта на экспарце металавырабаў. "Стратэгіяй развіцця біржы да 2025 года прадугледжана павелічэнне долі экспарту прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Правядзенне штотыднёвых таргоў арматурным пракатам Беларускага металургічнага завода можна лічыць першым крокам да дасягнення гэтай мэты", - адзначыў ён.

Начальнік упраўлення падкрэсліў, што методыка і інструменты, адпрацаваныя біржай пры арганізацыі экспартных таргоў прадукцыяй БМЗ, універсальныя і іх можна эфектыўна выкарыстоўваць для распаўсюджвання на знешнія рынкі любых выпускаемых у Беларусі металавырабаў. "Цяпер мы вядзём перагаворы аб пашырэнні асартыменту выстаўляемай на таргі прадукцыі БМЗ. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць пакупнікоў не толькі з Польшчы і Украіны, але і іншых краін з патэнцыяльна высокім попытам на такія тавары. Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць з Мёрскім металапракатным заводам аб тым, што ўжо ў верасні прадпрыемства пачне экспартаваць праз біржавую пляцоўку халоднакатаны ліставы пракат у рулонах, а бліжэй да канца года - белую бляху", - дадаў ён.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі