ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2017, 17:33

Экспарт малочнай прадукцыі прадпрыемстваў Мінсельгасхарча ў Кітай за студзень-верасень вырас у 12 разоў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт малочнай прадукцыі прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў Кітай за студзень-верасень вырас у 12 разоў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За дзевяць месяцаў аб'ём экспартных паставак малочнай прадукцыі ў Кітай вырас у 12 разоў і перасягнуў суму ў памеры $4,5 млн. Гэта невялікая лічба ў агульным аб'ёме нашага экспарту, але мы толькі нядаўна адкрылі кітайскі рынак і цяпер актыўна яго асвойваем", - сказаў Аляксей Багданаў.

Па выніках работы за дзевяць месяцаў сельгаспрадукцыя пастаўлялася ў 65 краін. За гэты перыяд экспарт сельгаспрадукцыі ў краіны СНД (акрамя Расіі) вырас больш як у два разы і склаў $118,5 млн. Забяспечаны таксама рост экспарту сельгаспрадукцыі ў такія краіны, як Азербайджан, Арменія, Казахстан, Пакістан, Малдова, Украіна.

Знешнеэканамічная дзейнасць за дзевяць месяцаў 2017 года характарызавалася прыростам у цэлым па сістэме Мінсельгасхарча на 11 працэнтаў. Усяго ў студзені-верасні прадпрыемствы Мінсельгасхарча экспартавалі сельгаспрадукцыі на суму $1,844 млрд, што на $184 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі