Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі па выніках 2023 года вырас на 8,6 працэнта і склаў $83,4 млрд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
"Экспарт дасягнуў максімальных значэнняў з 2012 года. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці прынятых мер па пераарыентацыі таварных патокаў на рынкі дружалюбных дзяржаў", - адзначылі ў ведамстве.
У мінулым годзе продажы раслі як у краіны СНД (104,1 працэнта), так і па-за СНД (106 працэнтаў). Захоўваецца высокі попыт на айчынную прадукцыю ў замежных спажыўцоў. На сённяшні дзень беларускія тавары прысутнічаюць на рынках больш як 150 дзяржаў.
"Узрослы імпарт у 2023-м увязаны з вытворчай і інвестыцыйнай праграмамі. Так, павелічэнне паставак сыравіны і матэрыялаў дало магчымасць нарасціць аб’ёмы прамысловай вытворчасці на 7,7 працэнта. Увоз машын і абсталявання забяспечвае мадэрнізацыю і пераўзбраенне вытворчасцей, а таксама павялічвае наш экспартны патэнцыял", - растлумачылі ў Мінэканомікі.
Рост імпарту спажывецкіх тавараў абумоўлены адкладзеным попытам, а таксама ростам рэальных даходаў беларусаў.
У гэтым годзе тэмп росту экспарту запланаваны на ўзроўні 7,6 працэнта.-0-