Сцяг Чацвер, 20 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2023, 13:54

Экспарт будпаслуг у 2022 годзе дасягнуў $440 млн. Гэта рэкордны паказчык для Беларусі з 2016 года

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт будаўнічых паслуг у 2022 годзе дасягнуў $440 млн, і гэта рэкордны паказчык для Беларусі з 2016 года. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Руслан Пархамовіч адзначыў, што 2022 год быў няпросты для ўсіх галін, у тым ліку і для будаўнічай. Таму запланаваныя паказчыкі так і не былі дасягнуты.

"Так, сапраўды, абсалютна справядлівая крытыка ў адрас будаўнічага комплексу ў тым, што аб'ёмы падрадных работ не дасягнулі ні мінулагодняга паказчыка, ні пастаўленай задачы. На канец 2022 года мы спрацавалі на ўзроўні 88,6-88,7 працэнта да ўзроўню мінулага года. Гэтага відавочна недастаткова", - падкрэсліў міністр.

Ён растлумачыў, што аб'ём будаўніча-мантажных работ у краіне знізіўся з-за спаду ўзроўню інвестыцый. "Іх тэмп яшчэ меншы - 81 працэнт", - заўважыў Руслан Пархамовіч.

Каб загрузіць беларускія падрадныя арганізацыі, галіна была арыентавана на экспарт будаўнічых паслуг. "Менавіта таму тэмп росту аб'ёму падрадных работ за мінулы год вырас на 170 працэнтаў. У тым ліку па жыллёвым будаўніцтве - на 150 працэнтаў. Аб'ём экспарту за мяжу дасягнуў $440 млн і з'яўляецца максімальным з 2016 года - менавіта тады Беларусь рэалізоўвала вялікія замежныя праекты па будаўніцтве прамысловых аб'ектаў (размова, у прыватнасці, аб узвядзенні Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане. - Заўвага БЕЛТА). Сёння ў нас больш разнастайны асартымент аб'ектаў. Але мы працуем для таго, каб загрузіць будаўнічыя прадпрыемствы або ўнутры краіны, або за межамі. Асноўная мэта - мы павінны своечасова атрымліваць дастойную зарплату", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі