ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2019, 10:13

Экспарт "Белнафтахіма" з-за сітуацыі з бруднай нафтай знізіўся на $800 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт "Белнафтахіма" з-за сітуацыі з бруднай нафтай знізіўся на $800 млн у параўнанні з мінулым годам, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", інфармуе БЕЛТА.

"З-за аб'ектыўнага фактару - бруднай нафты - мы былі вымушаны ўласную нафту, якую здабываем, часткова перапрацоўваць на сваіх заводах. І існавалі ў рэжыме пэўных абмежаванняў паставак. Калі паглядзім экспартную статыстыку, па "Белнафтахіме" гэта мінус $800 млн да мінулага года. Зразумела, перакрыць такія аб'ёмы за кошт іншых сектараў было вельмі складана", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перасягала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. Чыстая нафта паступіла на граніцу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі