Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2018, 18:16

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-красавіку вырас на 9,3 працэнта

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-красавіку вырас на 9,3 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аграпрамысловы комплекс Беларусі па выніках работы за пяць месяцаў дэманструе дадатную дынаміку свайго развіцця. Валавая прадукцыя ва ўсіх катэгорыях узрасла на 3,5 працэнта. Пры гэтым забяспечаны рост вытворчасці малака на 80 тыс. т, мяса - на 8 тыс. т. Гэта дало магчымасць забяспечыць сыравінай нашы перапрацоўчыя прадпрыемствы, забяспечыць прадуктамі харчавання ўнутраны рынак і прадаць лішкі за межы краіны. За студзень-красавік рэалізавана за мяжу харчовай прадукцыі на суму $1,644 млрд - на $140 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (на 9,3 працэнта)", - сказаў Леанід Заяц.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" адкрылася сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Удзел у выстаўцы прымаюць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя. Калектыўныя экспазіцыі прэзентавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі