ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2020, 16:17

Экспарт беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі ў 2019 годзе дасягнуў амаль $15 млрд

Аляксандр Шумілін. Фота з архіва
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай навукаёмістай высокатэхналагічнай прадукцыі ў 2019 годзе дасягнуў амаль $15 млрд, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2019 годзе доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме склала 35,6 працэнта, што на 2,5 працэнтнага пункта вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2018 года. "У вартасным выражэнні аб'ём экспарту такой прадукцыі дасягнуў амаль $15 млрд. Толькі ў ІКТ-сектары за год мы дабавілі каля $0,5 млрд", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Расце попыт і на беларускую інтэлектуальную ўласнасць. Па выніках 2019 года экспарт паслуг у галіне платы за карыстанне аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці перасягнуў $100 млн (рост на 40 працэнтаў за год). "Нашымі распрацоўкамі вельмі актыўна цікавяцца за межамі краіны. Замежныя кампаніі гатовы за іх плаціць", - адзначыў старшыня ДКНТ.

У 2019 годзе было падпісана на 13 працэнтаў больш дагавораў аб перадачы правоў на аб'екты прамысловай уласнасці, чым у 2018-м. Рост адзначаны па ліцэнзійных дагаворах аб перадачы права на выкарыстанне аб'ектаў права прамысловай уласнасці, дагаворах уступкі правоў на аб'екты прамысловай уласнасці, дагаворах франчайзінгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі