Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 13:11

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым вырас на 8,5 працэнта

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым вырас на 8,5 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года і склаў больш як $830 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў у час V Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачатак года для экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў цэлым склаўся станоўча. Мы ідзём з дынамікай плюс 8,5 працэнта за два месяцы бягучага года, нагандлявалі на суму большую за $830 млн. Пастаўкі ажыццяўляліся ў 65 краін свету, што на 8 краін больш, чым у студзені - лютым мінулага года. Што датычыцца малочнай прадукцыі, мы таксама набіраем абароты, пастаўляем прадукцыю прыкладна ў 50 краін", - сказаў Аляксей Багданаў.

Па выніках студзеня - лютага 2019 года, пастаўкі беларускага малака і малочнай прадукцыі за мяжу склалі 682 тыс. т на суму $353 млн (рост на 17 працэнтаў у натуральным выражэнні і на 12,8 працэнта ў грашовым выражэнні да аналагічнага перыяду мінулага года). Пастаўкі мясной прадукцыі знізіліся на 11 працэнтаў да $143 млн.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД таксама адзначыў дадатную дынаміку па экспарце беларускай сельгаспрадукцыі ў Расію: у студзені-лютым пастаўкі выраслі на 2,5 працэнта.

V экспартны форум "Беларусь малочная" праходзіць у Мінску 17-19 красавіка. Арганізатарам выступае галіновы часопіс "Продукт.ВУ" пры садзейнічанні Мінсельгасхарча Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі