Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2020, 11:28

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Сірыю ў 2019 годзе вырас у 2,1 раза

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання прадпрыемствамі АПК Беларусі на рынак Сірыі ў 2019 годзе склаў $2,05 млн, што ў 2,1 раза перавышае аб'ём паставак за 2018 год. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігара Брыло і часовага паверанага ў справах Сірыі ў Беларусі Муханада Алуша, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сірыяй у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, у прыватнасці, павелічэння паставак малочнай і іншай прадукцыі на рынак Сірыі.

Аснову экспарту ў 2019 годзе склалі сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка і бульба. "Шэраг беларускіх прадпрыемстваў гатовы нарошчваць пастаўкі сухога малака і сметанковага масла на сірыйскі рынак. З гэтай мэтай прапрацоўваюцца магчымыя варыянты супрацоўніцтва. ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" накіравала камерцыйную прапанову ў адрас зацікаўленых сірыйскіх партнёраў", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі