Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2020, 18:13

Экспарт алею і макухі праз БУТБ з пачатку года вырас удвая

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж алею і макухі на экспарт праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу з пачатку года вырас у два разы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Усяго з пачатку года на экспартных біржавых таргах БУТБ рэалізавана каля 30 тыс.т алею і макухі на суму $24,1 млн, што ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, прычым як у вартасным, так і ў натуральным выражэнні. Істотны ўплыў на дынаміку продажаў аказаў павышаны попыт на рапсавы алей у краінах Еўропы. На фоне росту цэн у асноўных экспарцёраў - Германіі, Чэхіі і Бельгіі - беларуская прадукцыя стала больш канкурэнтаздольнай, што дало магчымасць прыкметна павялічыць аб'ёмы паставак праз біржавую пляцоўку", - сказаў Раман Яніў.

На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана першая здзелка па пастаўцы цукровабурачных жамерын у Нідэрланды. "Да гэтага пры экспарце кармавых дабавак і алею на галандскі рынак біржавая пляцоўка не прымянялася. Сума кантракта склала $547 тыс. Такім чынам, геаграфія біржавога гандлю названай прадукцыяй пашырылася да 7 краін і цяпер уключае Латвію, Літву, Нідэрланды, Расію, Украіну, Швейцарыю і Эстонію", - адзначыў прэс-сакратар.

Найбольшы аб'ём продажаў з пачатку года прыпадаў на Швейцарыю - больш за $7 млн. На другім месцы размясцілася Літва з сумай здзелак $6,2 млн, а на трэцім - Эстонія, якая закупіла алеяў на $5,4 млн. Пры гэтым дадатная дынаміка была характэрна для ўсіх названых рынкаў. У прыватнасці, па Швейцарыі аб'ём рэалізацыі вырас на 96 працэнтаў, па Літве - у 2,5 раза, а па Эстоніі - у 3,6 раза.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі