Фота cis.minsk.by
29 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На пасяджэнні Эканамічнага савета СНД, якое адбылося 29 лістапада ў Маскве, было прынята каля 20 дакументаў, частку з іх прадставяць на зацвярджэнне кіраўнікам урадаў краін Садружнасці. Аб гэтым па выніках пасяджэння паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з калегамі абмяняліся думкамі па шэрагу актуальных пытанняў. Удзялілі ўвагу тэмам фарміравання агульнага рынку працы і рэгулявання міграцыйнай рабочай сілы, а таксама выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў - удзельніц СНД ва ўзаемных разліках. Усе гэтыя тэмы нацэлены як на развіццё Садружнасці ў цэлым, так і ўзаемадзеяння яго дзяржаў - удзельніц. У вузкім і шырокім фарматах разгледжана і падпісана каля 20 дакументаў, некаторыя з іх будуць прадстаўлены на разгляд кіраўнікам урадаў дзяржаў - удзельніц СНД у снежні бягучага года", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, на пасяджэнні, у прыватнасці былі зацверджаны пералік прыярытэтных галін прамысловасці і напрамкаў супрацоўніцтва па прамысловай кааперацыі на аснове нацыянальных стратэгій прамысловага развіцця, а таксама комплекс мер па ўдасканаленні культуры бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.
Эканамсавет СНД адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі заснаваны базавыя арганізацыі ў галіне абыходжання з небяспечнымі адходамі і ліквідацыі аб'ектаў накопленай шкоды навакольнаму асяроддзю; аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, навуковага і навукова-тэхнічнага кнігавыдання і перыёдыкі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Прыняты таксама шэраг рашэнняў па пытаннях дзейнасці Садружнасці.-0-