Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2021, 12:21

Эканаміст: санкцыі - гэта нашы новыя магчымасці

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі адкрываюць новыя магчымасці для эканомікі. Аб гэтым у эфіры "Альфа Радыё" заявіла загадчыца кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Кацярына Гаспадарык, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на sb.by.

"Санкцыі - гэта нашы новыя магчымасці. Прыклад Расіі гэта паказаў. Калі ў 2014 годзе ўвялі санкцыі супраць РФ і туды нельга была пастаўляць пэўную прадукцыю, нейкія адносіны былі замарожаны, Расія, па-першае, павярнула свой рынак на іншыя краіны, а, па-другое, пачала ствараць унутры краіны новыя магчымасці, новыя рабочыя месцы. Спажыванне сваіх прадуктаў стала ў аснову, - адзначыла эксперт. - І цяпер Расія менш тавараў імпартуе, стала больш экспартаваць і вырабляць унутры краіны для сваіх грамадзян. Гэта навучыла людзей больш эфектыўна працаваць і распаўсюджваць прадукцыю, знаходзіць новыя нішы, рынкі. Праўда, усё робіцца не за адзін момант. Калі сёння нешта для нас закрылі, патрэбны час для таго, каб пераарыентавацца і знайсці новыя магчымасці. Гэта значыць, павінен прайсці перыяд адаптацыі".

Таксама эканаміст звярнула ўвагу на важнасць падтрымкі беларусамі сваіх вытворцаў. "Трэба разумець, што купляючы прадукцыю, вырабленую ў Беларусі, мы даём магчымасць зарабіць сваім. А калі мы купляем прадукцыю краін Еўрасаюза, Кітая, усё роўна, мы даём магчымасць зарабіць ім. Слоган "Купляйце беларускае" вельмі дарэчы. Тым больш што мы вырабляем якасныя тавары. Так, можа, калісьці з гэтым былі праблемы. Але мы многае мадэрнізавалі, палепшылі, дзякуючы чаму адбыўся значны рывок у якасці", - падкрэсліла Кацярына Гаспадарык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі