Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2019, 16:50

Эканамічны савет СНД разгледзіць праект стратэгіі развіцця Садружнасці да 2030 года

27 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД адбудзецца 6 снежня ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Галоўнае пытанне для абмеркавання - праект стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў на перыяд да 2030 года, - адзначылі ў прэс-службе. - Гэты дакумент прызначаны на аснове аналізу дынамікі сусветных эканамічных працэсаў, а таксама патэнцыялу развіцця краін Садружнасці вызначыць мэты і задачы эканамічнага развіцця СНД на бліжэйшае дзесяцігоддзе, асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне эканомікі. Рэалізацыя стратэгіі дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць эканомікі краін, дабрабыт іх грамадзян, умацуе пазіцыі ў светагаспадарчых сувязях".

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць таксама праект прагнозу вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў дзяржаў СНД на перыяд да 2030 года, выкананне рашэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД "Аб канцэпцыі ўстанаўлення ўзгодненай тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце СНД ад 18 кастрычніка 1996 года і аб тарыфнай палітыцы чыгунак дзяржаў - удзельніц СНД на 2019 фрахтовы год". Будуць абмеркаваны праект новай рэдакцыі палажэння аб конкурсе на саісканне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг, унясенне змяненняў у палажэнне аб секцыі па міжбібліятэчным абанеменце дзяржаў СНД, рэалізацыя пераліку пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў.

У Эканамічны савет СНД уваходзяць намеснікі кіраўнікоў урадаў краін СНД, адказныя за эканоміку. У яго пасяджэннях удзельнічае старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД. Пры Эканамічным савеце СНД на пастаяннай аснове дзейнічае Камісія па эканамічных пытаннях, якая складаецца з паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Яна забяспечвае ўсебаковую прапрацоўку і разгляд праектаў дакументаў сацыяльна-эканамічнага характару, якія падрыхтоўваюцца Выканаўчым камітэтам СНД і галіновымі органамі, а таксама ажыццяўляе ўзгадненне пазіцый дзяржаў.

Пасяджэнні Эканамічнага савета СНД праводзяцца адзін раз у квартал, а пасяджэнні камісіі - не радзей як адзін раз у месяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі