ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2021, 19:37

Эканамічны эфект ад работы экспертаў Мытнай лабараторыі ў І паўгоддзі склаў Br280 тыс.

Фота gtk.gov.by
Фота gtk.gov.by

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны эфект ад работы экспертаў Мытнай лабараторыі ў першым паўгоддзі 2021 года склаў Br280 тыс., паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Эканамічны эфект ад дзейнасці Мытнай лабараторыі ў першым паўгоддзі 2021 года з улікам даналічэння мытных плацяжоў склаў звыш Br280 тыс. Дзейнасць лабараторыі накіравана на прадухіленне спроб перамяшчэння праз мытную граніцу недабраякаснай прадукцыі, падробак або каштоўных вырабаў, выяўленне ўвозу ў краіну небяспечных тавараў. Эксперты Мытнай лабараторыі ў бягучым годзе правялі ўжо амаль 550 экспертыз, палавіна з якіх прыпала на даследаванне наркатычных рэчываў", - расказалі ў ДМК.

Формы работы Мытнай лабараторыі пастаянна ўдасканальваюцца. Для хуткага і якаснага правядзення даследаванняў эксперты выкарыстоўваюць інавацыйныя метады і падыходы. Адзін з іх - метад рэнтгенафлуарэсцэнтнай спектраметрыі, добрай якасцю якога з'яўляецца магчымасць атрымання даных аб саставе складанага матэрыялу без яго разбурэння. Для гэтых мэт набыты прыбор, які дае магчымасць даследаваць у тым ліку ювелірныя вырабы, біжутэрыю, сплавы металаў, каштоўныя камяні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі