Фота maz.by
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўрапольскі край зацікаўлены ў тралейбусах і электробусах Мінскага аўтамабільнага завода. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
За сталом перагавораў з кіраўніцтвам МАЗ міністр дарожнай гаспадаркі і транспарту расійскага рэгіёна Яўген Шцепа і яго намеснік Дзяніс Янакоў выказалі цікавасць да тралейбусаў з аўтаномным ходам і электробусаў, зрабіўшы акцэнт на экалагічнасці і высокай якасці тэхнікі МАЗ.
Таксама гасцям паказалі новую аўтобусную вытворчасць, галоўны канвеер і цэх зборкі пасажырскага электратранспарту, размешчаны ў Жодзіне.
Мінскі аўтазавод - флагман аўтамабілебудаўнічай галіны Беларусі. Кампанія спецыялізуецца на выпуску грузавой, пасажырскай, прычапной і спецыяльнай тэхнікі. Завод выпускае каля 500 мадэлей і мадыфікацый бартавых і поўнапрывадных аўтамабіляў, самазвалаў, шасі, цягачоў, лесавозаў, прычэпаў і паўпрычэпаў, кранаў, спецтэхнікі, а таксама каля 15 мадэлей аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў.-0-