Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЕІБ разглядае магчымасць адкрыцця ў Беларусі свайго прадстаўніцтва

Эканоміка 05.08.2019 | 12:42
Вазіл Худак
Вазіл Худак

5 жніўня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Еўрапейскі інвестыцыйны банк разглядае магчымасць адкрыцця ў Беларусі свайго прадстаўніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэзідэнт ЕІБ Вазіл Худак па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прапанова адкрыць прадстаўніцтва ЕІБ паступіла з боку Міністэрства эканомікі Беларусі. "Мы ўдзячныя за гэту прапанову з боку дзяржавы і ўрада Беларусі. Але адкрыць прадстаўніцтва - гэта нялёгкае рашэнне, яго трэба прадумаць. Мы не маем прадстаўніцтваў у кожнай краіне, дзе працуем, таму на гэта трэба паглядзець з пункту гледжання развіцця прадстаўніцтваў ЕІБ за мяжой у цэлым, - сказаў Вазіл Худак. - Але калі глядзець з пункту гледжання дынамікі адносін з Беларуссю, глядзець наперад (а мы думаем, што будзем укладваць у Беларусь мінімум 200-300 млн еўраў штогод), то гэта пытанне сапраўды перспектыўнае, і кіраўніцтва банка будзе гэтым займацца да канца года".

Развіццё дзейнасці ў Беларусі Вазіл Худак ацэньвае як вельмі актыўнае і плённае. За апошнія паўтара года ЕІБ ужо выдзеліў 335 млн еўра на крэдытаванне праектаў у краіне, а да канца года гэта сума можа ўзрасці да паўмільярда еўра. "Вельмі дынамічнае развіццё дзейнасці. Гэта звязана з дзвюма рэчамі, - растлумачыў ён. - Па-першае, Беларусь з'яўляецца стабільнай, прывабнай у інвестыцыйным плане краінай, дзе ёсць стабільнасць і эканамічная, і палітычная, ёсць гарантыі для інвестараў, што інвестыцыі надзейныя і будуць вернуты. Па-другое, Беларусь з'яўляецца ключавой дзяржавай для Еўрапейскага саюза з пункту гледжання "Усходняга партнёрства" і развіцця еўрапейскіх інтарэсаў у гэтай прасторы. Роля Беларусі на шляху паміж Азіяй, Усходам, Расіяй і Еўропай з'яўляецца вельмі важнай".

Адным з паспяхова рэалізуемых праектаў з'яўляецца прадастаўленне крэдытных ліній двум банкам - ААТ "Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк" - для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Ужо цалкам асвоены 75 млн еўра, выдзеленыя ў 2018 годзе на гэтыя мэты. Цяпер прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых рэсурсаў. "Мы чакаем наступныя траншы - каля 80 млн еўра або больш - да канца 2019 года. Гэты напрамак вельмі перспектыўны, што відаць на вопыце тых крэдытаў, якія былі выдзелены праз галоўныя дзяржаўныя банкі. Попыт на гэтыя грошы вялікі, таму будзем прадаўжаць гэты напрамак", - запэўніў Вазіл Худак.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк - адзін з буйнейшых у свеце шматбаковых інвестыцыйных банкаў. Створаны ў 1958 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Люксембургу. Акцыянерны капітал сфарміраваны 28 краінамі - членамі Еўрасаюза. Каля 90 працэнтаў праектаў ЕІБ рэалізуе ўнутры ЕС, 10 працэнтаў - за яго межамі.

Фінансаванне праектаў у Беларусі Еўрапейскі інвестыцыйны банк вядзе з 2018 года. Першымі былі падпісаны крэдытныя пагадненні аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (на суму 50 млн еўра з ААТ "Белаграпрамбанк" і 25 млн еўра з ААТ "Беларусбанк"), а таксама аб рэканструкцыі Мінскай водаачышчальнай станцыі на суму 84 млн еўра. У ліпені бягучага года падпісаны яшчэ два пагадненні - аб фінансаванні праекта па павышэнні эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг (66 млн еўра) і па мадэрнізацыі аўтадарогі М7 Мінск - Ашмяны - граніца Літвы з далейшай рэканструкцыяй аўтадарожнага пункта пропуску "Каменны Лог" (110 млн еўра).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.