9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У І квартале 2024 года беларуская эканоміка прадаўжала расці адносна высокімі тэмпамі. Аб гэтым гаворыцца у летнім рэгіянальным эканамічным аглядзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За гэты перыяд ключавым фактарам росту заставаўся ўнутраны попыт, падтрыманы ростам рэальных даходаў насельніцтва і спажывецкім крэдытаваннем. "Інфляцыя крыху запаволілася ва ўмовах адноснай стабільнасці абменнага курса і захавання сістэмы цэнавага рэгулявання, - адзначаецца ў аглядзе. - Рост унутранага попыту і знешняга гандлю садзейнічаў значнаму паляпшэнню фіскальных параметраў і пашырэнню прафіцыту бюджэту".
Паводле ацэнак ЕФСР, у І квартале 2024 года назіралася скарачэнне ўзроўню дзяржаўнага доўгу Беларусі адносна ВУП.-0-