Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2022, 13:15

Эфектыўнае цэнаўтварэнне і выключэнне нядобрасумленных пасрэдніцкіх схем. Галоўчанка аб прыярытэтах у гандлі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння наведаў Беларускую ўніверсальную таварную біржу і азнаёміўся з яе работай у сферы імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна, па-першае, забяспечыць бесперабойнае задавальненне патрэбнасцей нашых вытворцаў, насычэнне спажывецкага рынку, распаўсюджванне нашых тавараў на знешнія рынкі і пры гэтым дабіцца эфектыўнага цэнаўтварэння і выключэння нядобрасумленных пасрэдніцкіх схем. Таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапанавала паглядзець вопыт Беларускай універсальнай таварнай біржы, якая дабілася пэўных поспехаў у кожным з абазначаных напрамкаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўніку беларускага ўрада далажылі аб рабоце БУТБ у названых сферах і рэзервах па развіцці імпартазамяшчэння, спалучэнні біржавых механізмаў Беларусі і іншых краін - удзельніц ЕАЭС. Таксама абмяркоўвалася, ці ёсць перспектывы для шырокага транснацыянальнага задзейнічання механізма біржавога гандлю, у першую чаргу ў рамках Саюзнай дзяржавы.

У маі Беларуская ўніверсальная таварная біржа запусціла новы інструмент для бізнесу - пляцоўку імпартазамяшчэння. "Ідэя яе стварэння нарадзілася ў адказ на санкцыйны націск на нашу краіну. І сёння яе роля ў эканоміцы нашай дзяржавы проста неацэнная. Яна мае шэраг пераваг, напрыклад, аўтаматычна падбірае прапановы ў адказ на запатрабаванні пакупнікоў па тых таварах, якія мы сёння не можам набыць, напрыклад, у краінах Еўрапейскага саюза, Амерыкі. Прапановы па замяшчэнні гэтага імпарту знаходзяцца як у нашай краіне, так і ў дружалюбных - РФ і іншых краінах СНД, Кітаі і іншых дзяржавах Азіі. Суб'екты гаспадарання, карыстаючыся гэтай пляцоўкай, могуць хутка і з выгадай падабраць неабходны тавар, які яны раней куплялі ў іншым месцы", - адзначыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, праводзіцца работа для таго, каб вытворцы з Беларусі і іншых дзяржаў рэгістраваліся і прапаноўвалі свае тавары. "На адзін запыт можа прыпадаць да 10-20 прапаноў аналагічных тавараў з дружалюбных краін. Там адразу ўсе характарыстыкі пазначаны - і цана, і аб'ём, і ўпакоўка, і іншае", - адзначыў міністр.

"Акрамя таго, можна і размясціць заказ на вытворчасць. Значыць, калі неабходны нейкі тавар, заказ размяшчаецца ў спецыяльным сектары. Вытворцы бачаць канкрэтны запыт на імпартазамяшчальную прадукцыю і могуць пад яго наладзіць свае праграмы вытворчасці", - дадаў кіраўнік МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі