Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2021, 12:02

ЕЭК змяніла пералікі стандартаў да тэхрэгламенту на пітную ваду

2 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнесла змяненні ў пералікі стандартаў да тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы ўпакаванай пітной вады, уключаючы прыродную мінеральную ваду", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Змяненні прадугледжваюць уключэнне ў пералікі актуалізаваных нацыянальных стандартаў (АСТ 191-2019 "Воды мінеральныя пітныя лячэбна-сталовыя бутэляваныя. Тэхнічныя ўмовы" і ДАСТ Р 54316-2020 "Воды мінеральныя прыродныя пітныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы") і дадатковых метадаў даследаванняў для забеспячэння пацвярджэння адпаведнасці ўпакаванай пітной вады патрабаванням тэхрэгламенту ЕАЭС (ДАСТ ISO 6222-2018 "Якасць вады. Падлік культывуемых мікраарганізмаў. Падлік калоній пры пасеве ў пажыўнае агарызаванае асяроддзе", СТ РК 2782-2015 "Вада. Метады санітарна-паразіталагічнага аналізу" і тры методыкі даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў)", - расказалі ў ЕЭК.

Гэта рашэнне дасць магчымасць у поўным аб'ёме праводзіць ідэнтыфікацыю ўпакаванай пітной вады і забяспечыць пацвярджэнне яе адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі