ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2020, 18:01

ЕЭК увяла антыдэмпінгавую пошліну на алюмініевую стужку з Азербайджана і КНР

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла ўвесці антыдэмпінгавую меру адносна алюмініевай стужкі з Азербайджана і КНР на пяць гадоў, паведаміў БЕЛТА прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК Аляксей Ашыхмін.

Антыдэмпінгавая пошліна складзе 16,18 працэнта для паставак алюмініевай стужкі, вырабленай у Азербайджане, і 13,14 працэнта - у Кітаі. "Чакаецца, што існуючыя свабодныя вытворчыя магутнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, а сёння гэта сем прадпрыемстваў, пры выраўноўванні канкурэнцыі дзякуючы ўвядзенню меры поўнасцю забяспечаць патрэбнасці рынку", - адзначыў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Алюмініевая стужка, якая падпадае пад антыдэмпінгавую пошліну, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, электратэхніцы, а таксама пры вырабе халадзільных установак, цеплаабменнікаў, радыятараў, жалюзі і рыфленых лістоў для падлогавых пакрыццяў. Пры гэтым мера не закране прадукцыю, прызначаную для вытворчасці алюмініевых слоікаў.

Антыдэмпінгавае расследаванне адносна алюмініевай стужкі з Азербайджана і КНР было пачата ў маі 2019 года. Яно паказала наяўнасць дэмпінгавага імпарту і нанесенага ім матэрыяльнага ўрону эканоміцы дзяржаў - членаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі