Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2021, 13:33

ЕЭК устанавіла прыкметы абмежавання канкурэнцыі агрэгатарамі таксі на рынку ЕАЭС

14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія ўстанавіла прыкметы абмежавання канкурэнцыі агрэгатарамі таксі на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу дырэктар Дэпартамента антыманапольнага рэгулявання ЕЭК Аляксей Сушкевіч па выніках праведзенай у камісіі нарады з удзелам прадстаўнікоў галіновых асацыяцый, таксаматорных паркаў і вадзіцеляў таксі дзяржаў ЕАЭС па пытаннях магчымых парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічным рынку прадастаўлення паслуг доступу да сэрвісу агрэгатараў таксі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Сушкевіч канстатаваў, што рынак таксі, асабліва ў вялікіх гарадах, у апошнія гады радыкальна змяніўся. Ключавое змяненне - з'яўленне агрэгатараў таксі. "Нас насцярожвае, што цана на гэтым рынку складваецца не ў выніку ўзаемадзеяння таго, хто паслугу атрымлівае, і таго, хто паслугу прадастаўляе, гэта значыць пасажыра і вадзіцеля, цана вызначаецца на рынку нейкай трэцяй сілай па незразумелых нам алгарытмах, - адзначыў ён. - Можна гаварыць або аб каардынацыі цэн на гэтым рынку, аб заданні адзінай цаны для ўсяго рынку, па якой ажыццяўляецца паслуга перавозкі, або гаварыць аб маніпуляванні рынкам. Гэта значыць сітуацыя, калі ёсць нейкая трэцяя сіла, якая вызначае цэны на такім рынку, зыходзячы са сваіх меркаванняў, не звязаных са спажывецкай каштоўнасцю паслугі пасажырскай перавозкі таксі, з попытам і прапанаваннем".

Прадстаўнік ЕЭК падкрэсліў, што выразнай цэнавай канкурэнцыі паміж самімі агрэгатарамі таксі не назіраецца. "Прыкметы абмежавання канкурэнцыі намі ўстаноўлены", - заявіў ён.

Паводле даных ЕЭК, 90 працэнтаў рынку перавозак таксі хутчэй за ўсё знаходзяцца ў цені. "У цені не ў тым плане, што нехта скрываецца ад закону, а ў тым плане, што нарматыўнае рэгуляванне не паспявае за развіццём рэальных адносін на рынку, - удакладніў Аляксей Сушкевіч. - Гэта вельмі вялікая праблема, калі няма належнага ўмяшання дзяржаў. Аб гэтым нам гаварылі і самі вадзіцелі, і прадстаўнікі таксапаркаў. Адносіны ў прынцыпе не ўрэгуляваны. А калі адносіны не ўрэгуляваны, цяжка аддзяліць тых, хто працуе сумленна і па правілах, ад тых, хто, скажам так, уяўляе з сябе класічнага безбілетніка: карыстаецца дабротамі, але нічога не ўносіць у агульны кацёл".

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што гэтая неўрэгуляванасць прыводзіць да таго, што фіксуюцца выпадкі, калі вадзіцелі аказваюць паслугі па чужых дакументах, яны не праходзяць неабходны медыцынскі агляд, перапрацоўваюць, парушаюцца патрабаванні бяспекі перавозак. Асобныя агрэгатары таксі наогул не зарэгістраваны на тэрыторыі ЕАЭС, адпаведна не плацяць падаткі і не маюць ніякіх абавязацельстваў.

Аляксей Сушкевіч паведаміў, што на аснове ўстаноўленых фактаў ЕЭК у сакавіку пачала правядзенне адпаведнага расследавання. У выпадку выяўлення картэльнай змовы, ЕЭК можа накласці штраф, памер якога дасягае 15 працэнтаў гадавой выручкі ўдзельнікаў такога картэля. Акрамя таго, краінам ЕЭС могуць быць прапанаваны рэкамендацыі па змяненні заканадаўства ў сферы паслуг таксі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі