Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 16:20

ЕЭК: у ЕАЭС вядзецца работа па спрашчэнні аўтаперавозак грузаў

21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе вядзецца работа па спрашчэнні аўтаперавозак грузаў, яе вынікі хутка будуць аб'яўлены. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Камісія актыўна маніторыць праблемныя пытанні, якія звязаны з перамяшчэннем, у першую чаргу аўтатранспарту, - сказала Ія Малкіна. - Сёння ідуць актыўныя двухбаковыя і шматбаковыя (я маю на ўвазе ўсе дзяржавы - члены ЕАЭС) перагаворы аб праблемных пытаннях, звязаных з выдачай дазвольных дакументаў, аблягчэннем працэдуры праходжання розных пастоў і г.д. Улічваючы, што былі дасягнуты ключавыя дамоўленасці, але фінальныя рашэнні яшчэ не прыняты, я прапаную крыху пачакаць, пакуль будуць фіналізаваны прапановы, якія прапрацоўваюцца дзяржавамі-членамі".

"Спадзяюся, што ўвесь комплекс мер, які звязаны з працэдурай суправаджэння грузаў, афармлення грузаў, удасканаленнем розных працэдур, дасць свой станоўчы эфект і мы ў хуткім часе яго будзем назіраць ужо непасрэдна як спажыўцы", - дадала прадстаўнік ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі