
7 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне аб уніфікацыі парадку запаўнення інфармацыі аб краіне прызначэння або адпраўлення ў дазвольных дакументах для шэрага тавараў, да якіх у знешнім гандлі прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.
"Дзякуючы гэтаму ў мытных органаў з'явіцца магчымасць пазначаць у адпаведным радку дакумента адразу некалькі краін", - растлумачылі ў ЕЭК.
"Прынятыя змяненні дазволяць афармляць адно заключэнне на ўвоз (вываз, транзіт) тавараў у адрас некалькіх краін згодна са знешнегандлёвым кантрактам, што дапаможа скараціць часовыя і матэрыяльныя затраты ўдзельнікаў знешнегандлёвай дзейнасці", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.
Паводле яго слоў, таксама будзе зніжана нагрузка на ўпаўнаважаныя органы дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у якіх знікне неабходнасць афармляць асобныя дакументы на тавары, што перамяшчаюцца ў рамках аднаго дагавора, для кожнай з краін.
Рашэнне прынята ў сувязі са зваротамі бізнес-супольнасцей краін ЕАЭС.-0-