Сцяг Чацвер, 15 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2025, 12:58

ЕЭК распрацавала прапановы па гарманізацыі рынкаў каштоўных папер краін ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
28 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыла праект рэкамендацыі Савета ЕЭК "Аб узгодненых прапановах па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў ЕАЭС у частцы асноўных паняццяў і азначэнняў, што выкарыстоўваюцца ў сферы рэгулявання рынку каштоўных папер, і ўстанаўлення патрабаванняў да рыначных пасрэднікаў (брокераў) на рынку каштоўных папер". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе камісіі.
"Дакумент змяшчае рэкамендацыі дзяржавам саюза пры ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы рэгулявання рынку каштоўных папер і распрацоўцы міжнародных дагавораў улічваць узгодненыя прапановы па гарманізацыі асноўных паняццяў і азначэнняў заканадаўства, устанаўлення патрабаванняў да брокераў на рынку каштоўных папер", - растлумачылі ў прэс-службе.

Рэкамендацыя і ўзгодненыя прапановы распрацаваны ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС і дадаткам да яго, а таксама канцэпцыяй фарміравання агульнага фінансавага рынку, пагадненнем аб гарманізацыі заканадаўства і планам мерапрыемстваў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў саюза ў сферы фінансавага рынку.

Як адзначыў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыт Султанаў, узгодненыя прапановы па гарманізацыі падрыхтаваны па выніках параўнальна-прававога аналізу заканадаўства, дзеючага ў дзяржавах ЕАЭС. "Гэта важны крок да стварэння адзінай фінансавай прасторы, якая забяспечыць празрыстасць і ўзаемную давернасць на нашым рынку", - падкрэсліў ён.

"Ва ўзгодненых прапановах па гарманізацыі заканадаўства сфармуляваны рэкамендуемыя падыходы да рэгулявання патрабаванняў да брокераў на рынку каштоўных папер у частцы фінансавых паказчыкаў, сістэм кіравання рызыкамі, унутранага кантролю, арганізацыйнай структуры брокера, узаемадзеяння з кліентамі і рэгулятарам, а таксама справаздачнасці і раскрыцця інфармацыі. Адобраныя Калегіяй ЕЭК рэкамендацыі і ўзгодненыя прапановы па гарманізацыі заканадаўства будуць прадстаўлены на разгляд Савета ЕЭК для зацвярджэння", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі