Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2020, 18:18

ЕЭК прадоўжыла дзеянне антыдэмпінгавай пошліны на грузавыя шыны з КНР

13 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння прыняла рашэнне прадоўжыць дзеянне антыдэмпінгавай меры адносна грузавых шын з КНР да жніўня 2021 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК Аляксей Ашыхмін.

"Прымяненне дзеючай меры павінна было завяршыцца 17 снежня гэтага года. Аднак ва ўстаноўленыя тэрміны на адрас Дэпартамента абароны ўнутранага рынку ЕЭК паступіла заява аб правядзенні паўторнага антыдэмпінгавага расследавання", - растлумачыў Аляксей Ашыхмін.

Пададзеныя ў дакументах звесткі дазволілі зрабіць папярэднія вывады аб магчымасці прадаўжэння дэмпінгавага імпарту, а таксама нанясення ўрону галіне эканомікі дзяржаў ЕАЭС у выпадку, калі дзеянне антыдэмпінгавай меры будзе спынена. Па выніках разгляду заявы 19 жніўня 2020 года было пачата паўторнае расследаванне.

"Прымаючы пад увагу тэрмін заканчэння дзеяння антыдэмпінгавай пошліны, а таксама ўлічваючы тое, што паўторнае антыдэмпінгавае расследаванне павінна быць завершана на працягу 12 месяцаў, вырашана прадоўжыць дзеянне меры да 18 жніўня 2021 года ўключна", - дадаў прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК.

Антыдэмпінгавая пошліна адносна грузавых шын з КНР устаноўлена рашэннем Калегіі ЕЭК ад 17 лістапада 2015 года. Памер пошліны складае ад 14,79 працэнта да 35,35 працэнта ад мытнага кошту ў залежнасці ад кампаніі-вытворцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі