Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2020, 15:03

ЕЭК пацвердзіла правядзенне 19 мая Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў фармаце відэаканферэнцыі

14 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі пройдзе 19 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"У парадку дня дзесяць пытанняў, у тым ліку аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2020-2021 гады, аб рэалізацыі асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС у 2019 годзе, аб гадавой справаздачы ЕЭК аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, што прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2019 год", - адзначылі ў ЕЭК.

Плануецца, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. "Пералік мер і механізмаў (330 пазіцый), закладзеных у дакумент, фактычна з'яўляецца дарожнай картай далейшага развіцця інтэграцыі. Яго выкананне прадугледжвае далейшую распрацоўку і падпісанне 13 міжнародных дагавораў, больш як 60 нарматыўных прававых актаў ЕАЭС, унясенне каля 25 змяненняў і дапаўненняў у Дагавор аб саюзе, а таксама змяненняў у нацыянальныя заканадаўствы дзяржаў ЕАЭС", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзяць рэалізацыю праграмы паэтапнай лібералізацыі выканання перавозчыкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі адной з дзяржаў саюза, аўтамабільных перавозак грузаў паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы ЕАЭС. У парадку дня таксама пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы ўдакладнення механізма фарміравання кадравага складу ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі