ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2020, 12:45

ЕЭК нагадала аб увядзенні Расіяй маркіроўкі некаторых груп тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія нагадала вытворцам краін Еўразійскага эканамічнага саюза аб увядзенні Расіяй маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі асобных груп тавараў, паведамляе БЕЛТА.

"Еўразійская эканамічная камісія звяртае ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з рашэннямі Савета ЕЭК ад 18 лістапада 2019 года нумар 127, нумар 128, нумар 129 і нумар 130 у дзяржавах ЕАЭС можа быць уведзена маркіроўка адносна духоў і туалетнай вады; фотакамер (акрамя кінакамер), фотаўспышак і лямпаў-успышак; шын і пакрышак; тавараў лёгкай прамысловасці па меры іх гатоўнасці, - гаворыцца ў паведамленні. - Такім чынам, год таму былі прыняты чатыры рашэнні па чатырох групах тавараў. У іх фактычна вызначаны тэрміны, раней за якія маркіроўка не можа быць уведзена, а пасля - у любы момант часу".

Так, забарона на абарот немаркіраванай прадукцыі можа быць уведзена для духоў і туалетнай вады, для фотакамер пасля 1 кастрычніка 2020 года, для шын і пакрышак - пасля 1 снежня 2020 года, для адзення са скуры, блузак, дзіцячага, мужчынскага і жаночага верхняга адзення, для пасцельнай, сталовай, туалетнай і кухоннай бялізны - з 1 студзеня 2021 года. "Рашэнні аб увядзенні маркіроўкі вышэйназваных тавараў з пазначанымі тэрмінамі забароны на абарот немаркіраванай прадукцыі прыняты ўжо ў Расійскай Федэрацыі", - адзначылі ў ЕЭК.

"У мэтах маркіроўкі тавараў для іх пастаўкі на тэрыторыю Расіі можна заказаць і атрымаць коды маркіроўкі праз нацыянальнага аператара, калі ён вызначаны ў дзяржаве - члене саюза і ў яго заключана адпаведнае пагадненне з аператарам РФ, або ж непасрэдна ў контрагента ў Расіі", - адзначылі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі