Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2020, 16:32

ЕЭК і краіны ЕАЭС выпрацуюць рэкамендацыі па аднаўленні міжнародных перавозак

1 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Перспектывы аднаўлення міжнародных транспартных зносін у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і проціэпідэмічныя аспекты падрыхтоўкі да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску разгледзеў Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Камісія пры ўдзеле дзяржаў-членаў плануе распрацаваць рэкамендацыі па вызначэнні падыходаў да аднаўлення міжнародных транспартных зносін паміж дзяржавамі-членамі, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Магчымасць аднаўлення міжнародных зносін будзе вызначацца, зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі ў краінах саюза".

"У сувязі з магчымым правядзеннем у Мінску 17 ліпеня гэтага года пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў вочным фармаце санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі ажыццяўляе падрыхтоўчую работу па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Будзе прадугледжана ўзаемнае прызнанне дакументаў аб выкананні прафілактычных мер, падрыхтаваных службамі бяспекі краін саюза", - адзначылі ў ЕЭК.

На пасяджэнні абмеркаваны таксама комплексны план мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і іншых інфекцыйных захворванняў у краінах саюза. Дакумент плануецца разгледзець на пасяджэнні Савета ЕЭК 10 ліпеня і пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 17 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі