Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2021, 16:59

ЕЭК: дзяржрэгуляванне ў Беларусі і РФ дапамагло стабілізаваць цэны на прадукты харчавання ў пандэмію

16 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне ў Беларусі і Расіі дапамагло стабілізаваць цэны на сацыяльна значныя харчовыя тавары. Такую выснову зрабілі ўдзельнікі відэакансультацый, арганізаваных Дэпартаментам антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Размова ідзе пра хлеб, мяса, рыбу, малако, цукар, алей і шэраг іншых важных для людзей харчовых тавараў. Пры гэтым, на думку экспертаў рынку, увядзенне дзяржаўнага рэгулявання не абмежавала канкурэнцыю і не прывяло да скарачэння колькасці суб'ектаў гаспадарання або з'яўлення гандлёвых бар'ераў", - падкрэслілі ў ЕЭК.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі ЕЭК, упаўнаважаных органаў і экспертнай супольнасці Беларусі і Расіі.

Раней у ЕЭК паступіла два паведамленні ад дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза аб увядзенні цэнавага рэгулявання на асобныя сацыяльна значныя тавары. Паведамленне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ад 28 снежня 2020 года прадугледжвала ўвядзенне на 90 дзён у І квартале 2021 года дзяржаўнага рэгулявання цэн на 17 сацыяльна значных тавараў: мяса, рыбу, малочную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы, крупы, цукар, дзіцячае харчаванне і іншыя. Антыманапольны рэгулятар абгрунтаваў неабходнасць увядзення цэнавага рэгулявання існуючай складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, ва ўмовах якой неабходна забяспечыць даступнасць жыццёва важных прадуктаў для насельніцтва, не дапусціць завышэння цэн вытворцамі і імпарцёрамі.

У сваю чаргу, Мінэканамразвіцця Расіі накіравала паведамленне аб прыняцці 14 снежня 2020 года пастановы ўрада РФ "Аб пагадненнях паміж федэральнымі органамі выканаўчай улады і суб'ектамі гаспадарання аб зніжэнні і падтрыманні цэн на асобныя віды сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці". Гэта пастанова прынята для зніжэння цэн на цукар-пясок і алей і дзейнічае да 1 красавіка 2021 года.

Магчымасць уводзіць цэнавае рэгуляванне замацавана дадаткам нумар 19 да Дагавора аб ЕАЭС. Пры гэтым прадугледжана паведамляльная працэдура пры яго ўвядзенні, а прадаўжаюцца яго тэрміны па ўзгадненні з ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі