Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2025, 20:00

ЕЭК анансавала пачатак фарміравання агульнага біржавога таварнага рынку ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
15 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч 15 кастрычніка на міжнародным форуме "Расійскі энергетычны тыдзень" у Маскве анансаваў пачатак работы па фарміраванні да 2030 года агульнага біржавога таварнага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Максім Ермаловіч расказаў, што ў якасці першага кроку ў бліжэйшы час плануецца стварэнне біржавога камітэта, куды ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Таксама плануецца запрасіць у камітэт у якасці наглядальнікаў біржы з Узбекістана і Ірана. Мэтавай задачай вызначана неабходнасць выпрацоўкі агульных прынцыпаў і падыходаў у ЕАЭС па фарміраванні цэнавых індыкатараў на біржавыя тавары па шырокім пераліку.

"Дыскусія аб уключэнні ўсіх відаў тавараў ТЭК у агульны біржавы таварны рынак павінна быць адноўлена", - адзначыў Максім Ермаловіч, падкрэсліўшы, што ўстанаўленне цэнавых індыкатараў на тавары паліўна-энергетычнага комплексу станоўча паўплывае на развіццё нацыянальных эканомік усіх дзяржаў-членаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі