Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2018, 11:37

ЕЭК абнуліла пошліну на рыбную ікру і прадоўжыла нулявую пошліну на сыравіну для мінеральных угнаенняў

12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рашэнне абнуліць стаўкі ўвазных мытных пошлін адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза на асобныя віды аплодненай ікры рыб, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Мера ўводзіцца на тры гады - да 28 лютага 2022 года ўключна", - адзначылі ў ЕЭК. Дзеючая стаўка ўвазной мытнай пошліны складае 8 працэнтаў ад мытнага кошту.

"Зніжэнне ставак увазных мытных пошлін умацуе канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў рыбаводчай галіны саюза, будзе садзейнічаць яе далейшаму развіццю", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Калегія ЕЭК сваім рашэннем прадоўжыла таксама дзеянне нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны на прыродныя фасфаты кальцыя, алюмініева-кальцыевыя фасфаты і фасфатны, размолаты мел. "Мера мытна-тарыфнага рэгулявання актуальна ў сувязі з няхваткай у краінах ЕАЭС сыравіны, неабходнай для вытворцаў мінеральных угнаенняў, яна дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на вытворцаў саюза", - растлумачылі ў камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі