Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2020, 09:08

ЕЭК абнуліла пошліну на матэрыялы для паліграфічнай галіны

25 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі абнуліла стаўку ўвазной мытнай пошліны на некаторыя віды фотапласцінак і фотаплёнак тэрмінам на тры гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Да цяперашняга часу памер пошліны на гэтыя тавары складаў 5 працэнтаў. "У выпадку з фотапласцінкамі размова ідзе аб адным з важнейшых кампанентаў для друку афсетным спосабам, - растлумачылі ў ЕЭК. - Яны ўяўляюць сабой тонкую металічную або палімерную падкладку, на якой знаходзіцца святло- або тэрмаадчувальны прыёмны слой і іншыя дапаможныя слаі. Афсетныя пласціны прымяняюцца для вырабу ўпаковачнай, кніжна-часопіснай і газетнай прадукцыі. Гэта значыць асноўнае спажыванне такіх пласцін прыпадае на паліграфічныя кампаніі, якія друкуюць сярэднія і вялікія тыражы".

Аднак вытворчасць афсетных пласцін у дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза адсутнічае, а рэалізацыя адпаведных інвестпраектаў у сярэднетэрміновай перспектыве не плануецца. Таму патрэбнасць у названым тавары пакрываецца выключна за кошт імпарту, а абнуленне пошліны дапаможа знізіць сабекошт друкаванай прадукцыі і павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў паліграфічнай галіны.

"Цяпер у паліграфічнай галіне адзначаецца складаная сітуацыя, што характарызуецца рэзкім зніжэннем попыту па ўсім спектры вырабляемай прадукцыі, уключаючы друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і кнігавыданне, рэкламны і камерцыйны сектар. Прынятае рашэнне дасць магчымасць знізіць цэны на шырокі спектр паліграфічных тавараў, у тым ліку падручнікі і дзіцячую літаратуру", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі