Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 16:25

ЕЭК абнавіла пералікі краін-карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС

12 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза апублікавана рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі аб унясенні змяненняў у пералікі краін, якія сталі на шлях развіцця, і найменш развітых краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Размова ідзе аб актуалізацыі спіса дзяржаў, якім на гэты час прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі ў выглядзе вызвалення ад выплаты або зніжэння ставак увазных мытных пошлін", - расказалі ў прэс-службе.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, гэта рашэнне прадугледжвае выключэнне з ліку адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый 75 краін, якія сталі на шлях развіцця, і 2 найменш развітых краін, што больш не адпавядаюць крытэрыям для атрымання эканамічнай дапамогі.

Згодна з апублікаваным рашэннем Савета ЕЭК з пераліку краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС выключаны Рэспубліка Албанія, Ангілья, Антыгуа і Барбуда, Аргенцінская Рэспубліка, Аруба, Садружнасць Багамы, Барбадас, Каралеўства Бахрэйн, Беліз, Бермуды, Боснія і Герцагавіна, Рэспубліка Батсвана, Федэратыўная Рэспубліка Бразілія, Брытанскія Віргінскія астравы, Бруней-Дарусалам, Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Габонская Рэспубліка, Кааператыўная Рэспубліка Гаяна, Рэспубліка Гватэмала, Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Кітая Ганконг, Грэнада, Садружнасць Дамінікі, Дамініканская Рэспубліка, Рэспубліка Індыя, Рэспубліка Інданезія, Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства, Рэспубліка Ірак, Астравы Кайман, Дзяржава Катар, КНР, Рэспубліка Калумбія, Рэспубліка Карэя, Рэспубліка Коста-Рыка, Дзяржава Кувейт, Астравы Кука, Ліванская Рэспубліка, Дзяржава Лівія, Рэспубліка Маўрыкій, Рэспубліка Паўночная Македонія, Малайзія, Мальдыўская Рэспубліка, Мексіканскія Злучаныя Штаты, Мантсерат, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Науру, Ніуэ, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Султанат Аман, Рэспубліка Панама, Рэспубліка Парагвай, Рэспубліка Перу, Незалежная Дзяржава Самоа, Каралеўства Саудаўская Аравія, Святая Алена, Востраў Ушэсця, Трыстан-да-Кунья, Рэспубліка Сейшелы, Сент-Вінсэнт і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Рэспубліка Сербія, Рэспубліка Сінгапур, Рэспубліка Сурынам, Каралеўства Тайланд, Тэркс і Кайкас, Такелау, Каралеўства Тонга, Рэспубліка Трынідад і Табага, Турэцкая Рэспубліка, Усходняя Рэспубліка Уругвай, Рэспубліка Фіджы, Рэспубліка Харватыя, Чарнагорыя, Рэспубліка Чылі, Рэспубліка Эквадор, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Ямайка.

Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея выключана з пераліку найменш развітых краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС, а Рэспубліка Вануату перамешчана з пераліку найменш развітых краін у пералік краін, якія сталі на шлях рахвіцця.

"Для забеспячэння адаптацыі эканамічных аператараў да змененых умоў вядзення знешнегандлёвай дзейнасці рашэнне Савета ЕЭК уступае ў сілу пасля заканчэння 6 месяцаў з даты яго афіцыйнага апублікавання, г.зн. з 12 кастрычніка 2021 года", - дадалі ў прэс-службе.

Адзіная сістэма тарыфных прэферэнцый ЕАЭС накіравана на садзейнічанне эканамічнаму росту найменш развітых краін і краін, якія сталі на шлях развіцця. Сістэма прымяняецца ўсімі дзяржавамі, што ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз (Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія), і прадугледжвае вызваленне ад выплаты ўвазных мытных пошлін адносна асобных тавараў з найменш развітых краін і зніжэнне мытных пошлін на 25 працэнтаў ад ставак мытнага тарыфу для шэрага тавараў з краін, якія сталі на шлях развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі