Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2019, 18:40

ЕБРР у 2019 годзе перасягне мінулагодні рэкорд па інвесціраванні ў эканоміку Беларусі - Рыгтэрынк

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў 2019 годзе перасягне мінулагодні рэкорд па інвесціраванні ў эканоміку Беларусі, паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэзідэнт ЕБРР Юрген Рыгтэрынк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты момант агульны аб'ём нашых інвестыцый складае каля 2,7 млрд еўра ў больш як 120 праектаў. Пры гэтым мы бачым актыўную дынаміку ў паскарэнні аб'ёмаў інвесціравання. У прыватнасці, мінулы год быў рэкордным у плане інвестыцый ЕБРР у беларускую эканоміку - 360 млн еўра. Аднак у гэтым годзе за кошт падпісання ўчора крэдытнага пагаднення (па мадэрнізацыі мастоў і аўтадарогі М3. - Заўвага БЕЛТА) мы абавязкова перасягнём мінулагодні рэкорд", - сказаў Юрген Рыгтэрынк.

Ацэначна, аб'ём інвестыцый па выніках 2019 года можа скласці каля 400 млн еўра.

Паводле яго слоў, Беларусь заўсёды ў цэнтры інтарэсаў банка, і ў апошнія гады адзначаецца інтэнсіфікацыя ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі. У час цяперашняга візіту Юргена Рыгтэрынка абмяркоўвалася садзейнічанне ЕБРР намаганням па прыватызацыі ў Беларусі, а таксама садзейнічанне па праграмах энергаэфектыўнасці. Ідзе падрыхтоўка да першага пасяджэння Савета па замежных інвестыцыях, якое намечана на люты 2020 года.

ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы. Акцыянерамі банка з'яўляюцца 69 краін, а таксама Еўрапейскі саюз і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. ЕБРР з'яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі