Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2019, 09:33

ЕБРР прадаставіць "Райфайзен-Лізінг" крэдыт на 15 млн еўра для падтрымкі МСП

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕБРР прадаставіць СТАА "Райфайзен-Лізінг" пяцігадовы крэдыт у памеры 15 млн еўра для падтрымкі лізінгавых аперацый з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу і ўзмацнення развіцця прыватнага сектара, паведамілі БЕЛТА ў банку.

Крэдыт пашырыць доступ кампаній прыватнага сектара Беларусі да фінансавання і адкрые больш магчымасцей для іх росту. "Сума, што прадастаўляецца ЕБРР буйнейшай у краіне прыватнай лізінгавай кампаніі, будзе садзейнічаць правядзенню лізінгавых аперацый з беларускімі малымі і сярэднімі прадпрыемствамі і развіццю ўнутранага рынку лізінгу", - дадалі ў ЕБРР.

Паводле даных Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, уклад МСП у ВУП Беларусі складае амаль 24 працэнты. На прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу занята больш за 30 працэнтаў працоўныў рэсурсаў краіны. Такім чынам, гэтыя прадпрыемствы адыгрываюць вельмі важную ролю ў нацыянальнай эканоміцы і маюць патрэбу ў стабільных і даступных крыніцах фінансавання для свайго росту і працвітання.

Гэты крэдыт з'яўляецца трэцім па ліку праектам ЕБРР і "Райфайзен-Лізінг" з 2017 года.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 эканоміках на трох кантынентах. Акцыянерамі банка з'яўляюцца 69 краін, а таксама ЕС і ЕІБ. ЕБРР з'яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,5 млрд еўра ў 115 праектаў у розных галінах эканомікі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі