Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2025, 09:52

"ЕАЭС - стратэгічна важны ўдзельнік сусветнага гандлю". Як развіваюцца пастаўкі за межы саюза

 

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія інструменты выкарыстоўваюцца для пашырэння гандлю дзяржаў - членаў ЕАЭС з трэцімі краінамі, расказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін у час круглага стала "Будучыня ЕАЭС: Беларусь на перадавой інтэграцыйных працэсаў. Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Да асноўных выклікаў, з якімі сутыкаецца ЕАЭС, можна аднесці агульную турбулентнасць сусветнай эканомікі, выкліканую разрывам глабальных лагістычных і вытворчых ланцужкоў, ростам пратэкцыянізму і практыкі так званых гандлёвых войнаў. Вялікую адмоўную ролю адыгрываюць незаконныя санкцыйныя абмежаванні і палітычны націск з боку трэціх краін на асобныя дзяржавы - члены саюза. Аднак паказчыкі эканамічнай дзейнасці ў ЕАЭС сведчаць аб тым, што з гэтымі выклікамі мы навучыліся спраўляцца вельмі эфектыўна", - сказаў Павел Уцюпін.

У мэтах пашырэння гандлю з трэцімі краінамі ў ЕАЭС прымяняюцца такія інструменты, як пагадненні аб свабодным гандлі і аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Дзякуючы такім пагадненням забяспечваецца не толькі падтрымка экспарту прадукцыі на рынкі трэціх краін, але і закрываецца патрэбнасць прадпрыемстваў саюза ў сыравіне і матэрыялах, якія адносяцца да катэгорыі крытычнага імпарту. "Цяпер заключаны і прымяняюцца пагадненні аб свабодным гандлі з Сербіяй, В'етнамам, Іранам. Вядзецца актыўны працэс перагавораў аб заключэнні ў бліжэйшы час аналагічных пагадненняў з ААЭ, Інданезіяй і Манголіяй", - адзначыў намеснік міністра.

Па ініцыятыве беларускага боку вызначаецца пералік патэнцыяльных партнёраў ЕАЭС для гандлёвых перагавораў. Ужо створана новая сумесная даследчая група па вывучэнні мэтазгоднасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з Тунісам.

З 2019 года дзейнічае важнае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам, яго краінамі-ўдзельніцамі і Кітаем. "Па сваім фармаце гэты міжнародны дагавор не з'яўляецца пагадненнем аб свабодным гандлі - яго палажэннямі не прадугледжана зніжэнне або ўстараненне ўвазных мытных пошлін. Разам з тым у ахоп пагаднення ўваходзяць важнейшыя пытанні мытнага супрацоўніцтва, тэхнічных бар'ераў у гандлі, санітарных і фітасанітарных мер, мер гандлёвай абароны, пытанні электроннага гандлю, інтэлектуальнай уласнасці, канкурэнцыі і дзяржаўных закупак, а таксама галіновага супрацоўніцтва. Усё гэта садзейнічае істотнаму пашырэнню гандлёвых адносін з КНР", - падкрэсліў Павел Уцюпін.

"Геаграфічная дыверсіфікацыя знешняга гандлю ўмацоўвае пазіцыі ЕАЭС як стратэгічна важнага ўдзельніка сусветнага гандлю і дае магчымасць ствараць больш выгадныя ўмовы для экспарцёраў дзяржаў - членаў ЕАЭС", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі