Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У фарміраванні актываў Нацыянальнага банка Беларусі павышаецца значнасць расійскага рубля і юаня. Аб гэтым гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, рэзервы ў замежнай валюце Беларусі нязначна знізіліся, нягледзячы на чысты продаж замежнай валюты на ўнутраным рынку ў ліпені. "Гэта можа сведчыць аб павышэнні значнасці іншых валют (у першую чаргу - расійскага рубля і кітайскага юаня) у фарміраванні актываў Нацыянальнага банка", - адзначылі ў ЕАБР.
У сваю чаргу, золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $173,5 млн за ліпень і склалі $8532 млн на 1 жніўня. "Рост абумоўлены павелічэннем кошту золата (плюс $162,5 млн) на 4,1 працэнта ў ліпені", - падкрэслілі ў банку.-0-