Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2024, 09:35

ЕАБР: у Беларусі захоўваецца высокі рост даходаў насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі захоўваецца высокі рост даходаў насельніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў штотыднёвым мікрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БЕЛТА.

"Рэальная заработная плата вырасла на 12,3 працэнта ў жніўні 2024 года пасля 15,4 працэнта ў ліпені (да аналагічнага перыяду 2023 года. - Заўвага БЕЛТА). Аплата працы расце высокімі тэмпамі ва ўсіх сектарах, у тым ліку ў бюджэтным, дзе зарплаты ў рэальным выражэнні выраслі на 11,8 працэнта ў жніўні пасля 12,7 працэнта ў ліпені", - гаворыцца ў аглядзе.

Паводле ацэнак аналітыкаў ЕАБР, у верасні чакаецца павышэнне базавай стаўкі заработнай платы, а таксама павелічэнне выплат настаўнікам, што падтрымае рост зарплат у бюджэтнай сферы і эканоміцы ў цэлым. Рост даходаў насельніцтва, нараўне з павелічэннем спажывецкага крэдытавання, будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі