Фота з архіва
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі захоўваецца рост крэдытнай актыўнасці. Аб гэтым гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БЕЛТА.
Крэдытны партфель банкаў у нацыянальнай валюце вырас на 1,2 працэнта ў лютым 2025 года, адзначылі ў ЕАБР. "Пашырэнне адбываецца як за кошт павелічэння крэдытаў прадпрыемствам, так і насельніцтву. Крэдытны партфель юрыдычных асоб вырас на 0,8 працэнта ў лютым пасля 2,6 працэнта ў студзені. Больш за 70 працэнтаў прыросту прыпала на дзяржаўныя прадпрыемствы, аб'ём крэдытавання якіх вырас на 1,1 працэнта", - адзначылі аналітыкі.
Партфель рознічнага крэдытавання вырас на 1,3 працэнта ў лютым пасля 1 працэнта месяцам раней, яго павелічэнне было прыкладна пароўну забяспечана павелічэннем іпатэчнага і спажывецкага крэдытавання. "Рост крэдытавання фізічных асоб падтрымліваецца ўзрастаючымі даходамі насельніцтва", - падкрэслілі ў банку.-0-