Сцяг Аўторак, 17 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2025, 11:53

ЕАБР прагназуе далейшы рост зарплат у Беларусі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназуюць далейшы рост зарплат у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў штотыднёвым мікрааглядзе ЕАБР, паведамляе БЕЛТА.

У студзені бягучага года рэальная заработная плата ў Беларусі павялічылася на 13,5 працэнта пасля росту на 12,5 працэнта ў снежні. У бюджэтным сектары зарплаты выраслі на 13 працэнтаў, чаму садзейнічала павышэнне базавай стаўкі аплаты працы (на 6,7 працэнта) і дадатковыя надбаўкі для асобных катэгорый работнікаў. У пазабюджэтным сектары аплата працы расла ва ўсіх галінах, асабліва ў будаўніцтве (на 18,8 працэнта), сельскай гаспадарцы (на 17,5 працэнта) і гандлі (на 15 працэнтаў).

"Чакаецца далейшы рост зарплат на фоне высокай канкурэнцыі за кадры і прадугледжанага ў бюджэце павелічэння аплаты працы ў дзяржаўным сектары", - адзначылаі ў ЕАБР.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі