Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2019, 14:38

ЕАБР прагназуе далейшае запаволенне інфляцыі ў Беларусі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця прагназуе далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў у Беларусі. Такая ацэнка даецца ў вераснёўскім інфармацыйна-аналітычным аглядзе банка, паведамляе БЕЛТА.

"У верасні-кастрычніку мы чакаем далейшага запаволення інфляцыйных працэсаў у Беларусі, чаму будзе садзейнічаць стабілізацыя росту цэн харчовыя тавары", - адзначаецца ў аглядзе.

Аналітыкі банка лічаць, што ў бліжэйшыя месяцы падтрымку эканамічнаму росту можа аказаць спажывецкая актыўнасць у сувязі з павышэннем заработных плат у бюджэтных арганізацыях (з 1 верасня тарыфная стаўка першага разраду, ад памеру якой залежаць заработныя платы ў бюджэтным сектары, павышана на 12,6 працэнта). У цэлым прырост ВУП Беларусі па выніках 2019 года, згодна з прагнозам ЕАБР, складзе 1,2 працэнта.

ЕАБР ацэньвае ўплыў падаткова-бюджэтнай палітыкі на эканамічную актыўнасць у бягучым годзе як блізкі да нейтральнага і чакае яго захавання ў сярэднетэрміновым перыядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі