Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2023, 10:05

Дзяржстандарт у 2022 годзе забараніў увоз і абарачэнне амаль 1,4 тыс. найменняў небяспечнай прадукцыі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржстандарт у 2022 годзе забараніў увоз і абарачэнне ў Беларусі 1381 наймення небяспечнай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.

Тавары не адпавядалі патрабаванням бяспекі, устаноўленым у тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза (ЕАЭС), а таксама заяўленым характарыстыкам.

Лідарамі ў антырэйтынгу аказаліся электратэхнічная прадукцыя, прадукты харчавання, тавары для дзяцей і падлеткаў. У ліку прадукцыі, што часта забараняецца, таксама адзначаны цацкі, тавары лёгкай прамысловасці, сродкі індывідуальнай аховы.

Як паведамілі ў камітэце, у 2022 годзе пасля ўстаранення выяўленых неадпаведнасцей Дзяржстандартам быў дазволены ўвоз і абарачэнне ў рэспубліцы 72 найменняў прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі